Не так даўно прэзідэнт краіны раскрытыкаваў тое, што ў школах навучанне пачынаецца з 8 раніцы, прапанаваўшы пачынаць вучобу з 9. Праўда гэтая крытыка адразу падверглася іншай крытыцы, аказалася, што пачынаць з 9 гадзін звычайным бацькам і школьнікам не так зручна як прэзідэнту і яго сыну. У выніку, канчатковага адназначнага рашэння "зверху" так і не было прынята. У кожнай адміністратыўнай адзінцы ды ў кожнай школе, у выніку сталі па свойму вырашаць у які час пачынаць заняткі з-за чаго пайшла не разбярыха. Напрыклад, у Мінску некаторыя школы будуць пачынаць навучанне а 9, іншыя а 8-30.
А як жа будзе ў Оршы? На афіцыйным сайце РайАНА па стане на вечар (пасля сканчэння рабочага часу) 31 жніўня інфармацыі пра час пачатку заняткаў так і не з'явілася. Па інфармацыі з неафіцыйных крыніцаў, навучанне ў аршанскіх школах афіцыйна пачынацца будзе ў гэтым навульным годзе з 9-00. Але ў канкрэтных выпадках адміністрацыі школаў будуць "абыходзіць" указанне зверху і пачынаць заняткі з 8 раніцы. Гэта тычыцца тых выпадкаў, калі ў класа вельмі шмат урокаў.