На мінулых выходных недалёка ад Оршы, ва ўтульным месцы пад назвай «Хіпі Хаус» прайшоў канцэрт з удзелам такіх гуртоў, як «N.R.M.» і «Тарас на Парнасе». Гэты гасцінны дом ужо не ўпершыню прымае музыкаў як з Беларусі, так і з Расіі: першы канцэрт адбыўся 3 гады таму, на ім выступіла расійская спявачка Леона. Пасля гэтага «Хіпі Хаус» наведвалі вядомыя беларускія гурты «Нейра Дзюбель» і "N.R.M". Паўторныя наведванні выканаўцаў кажуць аб тым, што гэта не нейкі няўмелы кватэрнік, а добра арганізаваная пляцоўка, якая, па меркаванні наведвальнікаў, больш ўтульная і камфортная за дамы культуры, арэны і г. д. І гэта ўсё пры тым, што дадзеныя мерапрыемствы не маюць ніякага спонсарскага фінансавання. Нягледзячы на гэта, кожны канцэрт набірае ўсё большыя абароты. На жаль, Беларусь не можа пахваліцца шматлікасцю музычных праектаў, як у іншых краінах.
У мінулую суботу «Хіпі Хаус» наведалі і мінскія журналісты, якія даведаліся аб гэтым месцы і яго гаспадары. Прачытаць усе падрабязнасці можна на TUT.BY
Фота TUT.BY