Аматарам адзначыць доўгачаканую пятніцу пасля цяжкіх працоўных дзён, сёння зрабіць гэтага не атрымаецца . 1 верасня ў крамах горада Оршы забаронена рэалізацыя алкагольных напояў з 00.00 да 24.00, а звязана гэта з правядзеннем святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню ведаў.
У крамах на стэндах з алкагольнымі напоямі вісяць адпаведныя аб'явы. Аднак, забарона на продаж алкаголю не распаўсюджваецца на рэстараны, кафэ, бары і іншыя ўстановы, дзе прадаюць "моцныя напоі" на разліў.