Сёння, 1 верасня, Алесю Шутаву споўнілася б 47 гадоў, але ў мінулым годзе ў бальніцы Алесь нечакана сыйшоў з жыцця. У тым 2016 годзе вясной ён удзельнічаў у здымках дакументальнага фільма "Орша. 1991", заснаванага на ўспамінах удзельнікаў блакады Аршанскага чыгуначнага вузла ў 1991 годзе.
Як раз у тым 1991 годзе студэнт хімічнага факультэта БДУ Шутаў і далучыўся да грамадска-палітычнай дзейнасці і адразу патрапіў у вір пратэстных акцыяў у Оршы. Алесь шмат распавёў аўтарам фільма пра тыя часы, настолькі шмат, што ўсё не магло ўвайсці ў "Орша. 1991". Таму да перашга дня народзінаў Алеся Шутава, якое адзначаецца без самога Алеся, Цэнтар даследванняў грамадзянскай супольнасці Беларусі выпусціў гэтыя ўспаміны асобным відэа.
Прапануем ролік вашай увазе.