Буйны вытворца пластыкавай упакоўкі і кантэйнераў з Англіі "LinpacPackaging" да канца 2014 плануе пачаць выпуск прадукцыі з пеністага палістырола на новым заводзе ў Оршы. Аб'ём інвестыцый ужо склаў 5 мільёнаў даляраў, але гэта не ўсе грошы, што патрабуюцца на выкананне праекту. Астатнія грошы паступяць у бліжэйшы час. Да 2016 года на заводзе плануюць выпускаць 300 тысяч латкоў у суткі.
Асноўны аб'ём прадукцыі (не меней за 75%) будзе пастаўляцца на экспарт - ва Ўкраіну, у Казахстан і Расею. На прадпрыемстве створана 45 працоўных месцаў. Другі этап праекту прадугледжвае прадукаванне ўпакоўкі з ПВХ, пры ім колькасць працоўных месцаў узрасце да 90.