Аршанскі гарадскі палац культуры гасцінна расчыніў дзверы для шматлікіх гасцей. У Дзень адчыненых дзвярэй маленькія наведвальнікі і іх бацькі змаглі азнаёміцца з працай гурткоў і секцый, пагутарыць з педагогамі, прайсці праслухоўвання і запісацца ў творчыя калектывы. І як жа Дзень адчыненых дзвярэй без канцэрту? На ім гледачы ўбачылі выступленні творчых калектываў, якія запрасілі ўсіх жадаючых акунуцца ў «Удивительный мир искусства».
Любое дзіця можа знайсці сабе тут занятак па душы. Ён адчувае рытм і любіць танцаваць - яму ў студыю эстраднага танца «Шеп», мае слых і жаданне спяваць -у студыю эстрадных спеваў «Creative», хоча паспрабаваць сябе акцёрам - вам у народны тэатральны калектыў. Ну, а калі ваша дзіця марыць апынуцца на цыркавым манежы, то вам будуць рады ў цыркавой студыі "Арена".
Убачыць ўвесь спіс калектываў можна на фота ніжэй.