На вуліцы Флёрава насупраць школы № 20 працягваецца будаўніцтва крамы нехарчовых тавараў. Двухпавярховы будынак з гарышчам паўстаў на месцы старой аднапавярховай крамы. Паводле плану будаўнічага праекту, крама мусіць быць здадзеная ў эксплуатацыю ў лістападзе 2017 года, пра гэта orsha.eu раней паведамляў. Наш карэспандэнт адправіўся на месца і пераканаўся – пачатковы план сапраўды выконваецца. Ужо ў верасні крама выглядае амаль дабудаванай, да лістапада яшчэ два месяцы, будаўнікі, занятыя на аб’екце, гавораць пра тое, што да лістапада будзе завершаная як вонкавая, так і нутраная аддзелка.
Увазе нашых чытачоў – свежыя фотаздымкі з месца будоўлі.