Пра перанос месца пасадкі на шэраг аўтобусаў і маршрутак на прывакзальнай плошчы загадзя не паведамлялася і гэта вылкікала некаторую не разбярыху. Людзі стаялі на прывычным месцы прыпынку, а маршруткі прыпыняліся ўжо ў іншым месцы.
Гаворка ідзе пра прыпынак на якім яшчэ нядаўна спыняліся аўтобусы №5 на Заходнюю і аўтобусы на Барань. Гэты прыпынак знаходзіўся каля крамы "Чыгуначнік", але пад час рэканструкцыі крамы, каля яе арганізавалі аўтапаркоўку т з-за гэтага прыпынак быў перанесены. Яшчэ некаторы час транспарт спыняўся каля новага месца прыпынку. А ў адзін дзень тыя самыя маршруткі і аўтобусы пачалі прыпыняцца па сярэдзіне плошчы, а не каля крамы.
Такім чынам па сярэдзіне плошчы - на асобнай пляцоўцы з левага боку прыпыняюцца маршруткі і аўтобусы №11, 14 і 16, а з правага боку № 5, 5а, 13, 24 (у бок Заходняй), 9 (на вагоннае дэпо) і №231 Орша-Барань-Балбасава, №202 Орша-Барань.