18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

Орша, Грамадства

Школьнікі, сцягі, турысты (фота)

11.09.2017 13:05

3686 праглядаў, 9 каментароў

Пад Оршай распачаўся турзлёт "Саюзнай дзяржавы"

Калі стваралася так званая "Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі" многія ўспрымалі яе як шанец на аднаўленне Савецкага Саюза. У выніку, па-сутнасці, ідэя "Саюзнай дзяржавы" стала мала каму цікавай фармальнасцю, затое яе мерапрыемствы, сапраўды, у нейкім сэнсе аднаўляюць СССР. Такое мерапрыемства з 10 па 16 верасня будзе праходзіць пад Оршай каля вёскі Звёздная. Каля 600 удзельнікаў з Беларусі і Расіі сустрэнуцца тут на турыстычным злёце. У сучасным рынкавым разуменні - турызм гэта сфера эканомікі з усёй эканамічнай інфраструктурай.

Але каля Звёзднай фармат турыстычнага злёту тыпова савецкі: конкурс турыстычнай песні, пасядзлкі каля вогнішча з гітарамі, спартовае арыентаванне, заплечнікі, намёты, швэдры і г.д. Сустрэча ўдзельнікаў злёту таксама была ў савецкіх традыцыях: на вакзале іх сустракала расцяжка "Приветствуем участников...", на вакзале як і ў горадзе было шмат Расейскіх і чырвона-зялёных сцягоў. Фотаздымкі гэтых сцягоў разляцеліся па ўсім інтэрнэце. Найбольш здзівілі сцягі на ўваходзе ў вкзал: калі расейскі сцяг вісеў нармальна, то чырвона-зялёны да гары нагамі. Удзельнікі злёту прайшліся шэсцем ад плошчы Леніна да былога Езуіцкага калегіюму. На працягу гэтага маршрута іх віталі школьнікі, якіх "нагналі" па разнарадцы і якім, відавочна, было не цікава ні сустракаць удзельнікаў, ні, тым больш, чакаць пакуль яны збяруцца.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Школьнікі, сцягі, турысты (фота)

Пад Оршай распачаўся турзлёт "Саюзнай дзяржавы"

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение