Сёння каля 09.00 на чыгуначную станцыю «Орша-Заходняя» прыбыў эшалон з расійскай ваеннай тэхнікай, а менавіта некалькі дзясяткаў бензавозаў і закрытых грузавікоў, прызначаных для перавозкі вайскоўцаў. Салдаты ў грузавіках прыехалі ў Оршу, а ўжо ў горадзе машыны пагрузілі на чыгуначныя склады. У сувязі з прыбыццём расейскіх вайскоўцаў і пагрузкай тэхнікі, Аршанскай ДАІ быў перакрыты рух па вул.Станцыённая. Саму пагрузку, каля чыгуначных шляхоў ахоўваюць супрацоўнікі міліцыі, а таксама былі заўважаны расійская ваенная аўтаінспекцыя і машына МНС з расійскімі нумарамі. Па словах аднаго з служачых, сёння павінна быць пагружана і адпраўлена з Оршы 4 эшалона ваеннай тэхнікі.
Па афіцыйных дадзеных, вучэнні «Захад-2017» будуць праводзіцца ў два этапы ў перыяд з 14 па 20 верасня на тэрыторыі дзвюх краін пад агульным кіраўніцтвам начальнікаў генштабоў УС Расіі і Беларусі. У агульнай суме з дзвюх краін праходзіць вучэнні будуць 12,7 тысячы вайскоўцаў, з якіх 7.200 беларусаў. Задзейнічана амаль 700 адзінак баявой тэхнікі, у тым ліку 250 танкаў, 10 баявых караблёў, 200 гармат, рэактыўных сістэм залпавага агню і мінамётаў.