Учора, 14 верасня, мы пісалі пра заўважаную ў раёне чыгуначнай станцыі «Орша-Заходняя» ваенную тэхніку, якая накіроўвалася на вучэнні «Захад-2017». Па словах мясцовых жыхароў, грузілі і пераганялі яе з 9 раніцы і да самага вечара. Адзін з расійскіх вайскоўцаў паведаміў, што ўсяго за дзень павінны былі пагрузіць 4 эшалона грузавікоў. Але мяркуючы па ўсім, загружаных эшалонаў было больш. Настолькі больш, што не ўсе з іх паспелі пагрузіцца. Адзін з эшалонаў тэхнікі застаўся ў Оршы на ноч. Бліжэй да вечара, каля 22.00, эшалон стаяў на станцыі «Орша-Заходняя» і да яго быў прычэпленыя манеўровы цеплавоз, а гэта азначала, што ён не паедзе ў іншы горад.
Таксама, некаторы час таму СМІ блізкія да расійскага міністэрству абароны аб'явіла, што ў Беларусь накіроўваецца чарговая партыя танкаў для ўдзелу ў вучэннях "Захад-2017". Пры гэтым, беларускае міністэрства абароны абвергла гэтую інфармацыю. У сувязі з гэтым, Павел Севярынец накіраваўся ў Оршу, каб арганізаваць "начны кантроль" за транспартнымі шляхамі раёна і заклікаў усіх жадаючых дапамагчы з назіраннем,далучыцца да групы валанцёраў. Нашаму сайту ён патлумачыў, што калі Расея накіроўвае войскі, пра якія беларускі бок не ведае, то гэта ўжо не вучэнні, а больш падобна на спробу акупацыі. Акрамя Паўла ў Оршу прыехалі і замежныя журналісты. Прачытаць пра начное назіранне можна тут.