У 1980-я гады пад час будаўніцтва чыгункі каля вёскі Андрэеўшчына ва ўрочышчы Кабыляцкая гара былі знойдзены чалавечыя парэшткі. Як высветліла адмыслова створаная камісія, гэта былі ахвяры сталінскіх рэпрэсіяў. Толькі іў адной раскапанай яміне было знойдзена больш за 50 целаў, колькі ўвогуле ахвяраў сталінізму пахавана тут у лесе і да гэтае пары не вядома. Але ў Беларусі гэта стала першае даследванае і афіцыйна падцверджанае месца масавых растрэлаў 30-х=50-х гадоў - Курапаты адкрылі ўжо пазней. Нядаўна аршанскія краязнаўцы, якія вывучаюць тэму рэпрэсіяў у Оршы змаглі сустрэцца з чалавекам, які непасрэдна датычны да той знаходкі. На відэа ён распавёў як гэта было. Акрамя таго, Станіслаў Мікалаевіч Двізаў, які ў ў 80-я гады працаваў майстрам у аршанскім Будаўнічым трэсце №18 меў дачыненне і да будаўніцтва ў Дуброўна. Таксама ён распавёў, што пры будаўніцтве Дубровенскага ільнозавода былі выяўленыя іншыя целы: тут было нямецкае вайсковае пахаванне.Вашай увазе відэа-расказ Станіслава Мікалаевіча.
Калі вы таксама можаце распавесці нешта пра сталінскія рэпрэсіі, то пішыце на адрас нашага сайту: [email protected]. Даследчыкі звяжуцца з вамі і ў зручны для вас час змогуць сустрэцца, каб запісаць і вашую гісторыю.