Праэкт генеральнага плану Оршы мусіць вызначыць на доўгія гады тое як будзе развівацца і сама Орша і Барань. Для яго абмеркавання былі распачатыя грамадскія слуханні, сам ген.план экспанаваўся ў будынку выканкаму, ды на сайце, а дадаткова, каб абудзіць інтарэс аршанцаў да дакуманта пераведзена і прэзентацыя праэкта. Паглядзець на план можна будзе яшчэ ў панядзелак 25 верасня - гэта апошні дзень экспазіцыі, пасля чаго яшчэ да 5 кастрычніка будуць прымацца прапановы па карэкціроўцы праэкта.
Не зважаючы на важнасць дакуманта і магчымасці прадстаўленыя грамадскімі слуханнямі паўплываць на развіццё горада, аршанцы вельмі пасіўна аднесліся да падзеі. Так, на прэзентацыю прыйшло літаральна некалькі грамадскіх актывістаў - прадстаўнікоў розных арганізацыі аршанскай кааліцыі дэмакратычных сілаў. І, на дзіва, па стане на 22 верасня ў аддзел архітэктуры не паступіла яшчэ аніводнай прапановы па карэкціроўцы гэтага дакумента.