Вучэнні Захад-2017 скончыліся і расейская вайсковая тэхніка разам з жаўнерамі накіроўваецца на месцы сваёй пастаяннай дыслакацыі. Праз Оршу другі дзень едуць эшалоны са зброяй. 22 верасня раніцай такі эшалон праязжаў праз чыгунку ў раёне Чаромушкі. З краіны вывозілі, у прыватнасці, танкі Т-72, БМП ды іншы транспарт. На наступны дзень у тым жа раёне ішоў эшалон з артылерыяй, бензавозамі, крытымі вайсковымі грузавікамі і трыма пасажырскімі вагонамі дзе ехалі жаўнеры.
Самыя небяспечныя прагнозы асобных эксператў у сувязі з настолькі масавымі вучэннямі не спраўдзіліся, але некаторыя эксперты і палітыка ўсё яшчэ гавораць пра небяспеку таго, што не ўсё расейскае войска можа быць выведзена з краіны.