00:00

-1

2 м/с

980 гПа

03:00

-1

2 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-0

5 м/с

981 гПа

Орша, Грамадства

Генеральны план

24.09.2017 07:55

5953 прагляду, 0 каментароў

Як плануецца развіццё горада да 2030 года

Усё меньш часу застаецца для магчымых падачаў прапаноў для генеральнага плану Оршы. Пры гэтым, вялікай актыўнасці гараджане ў яго абмеркаванні не прынялі. Хаця падаць свае прапановы можна яшчэ да 5 кастрычніка. Што ж такога на сёняшні дзень закладзена ў гэтым дакуманце?

Насамрэч, план вельмі вялікі і каб апісаць яго цалкам трэба аж занадта шмат тэксту - кожная вуліца і, нават, завулак па новым плане маюць сваё прызначэнне. Таму тут мы адзначым асноўныя, найбольш важныя моманты плану.

Па-першае, чыноўнікі не адмовіліся ад ідэі аб'яднаць горад Оршу і Барань. Гэта было прапісана і ў мінулы генеральным плане, які не быў выкананы да канца. У новым плане гэтая ідэя таксама прапісвалася. Розніца ў тым, што папярэдні план прадугледжваў аб'яднанне двух гарадоў праз пашырэнне і развіццё вёсак Дачная і Татарск. У новым плане пад жылую прыватную забудову прапануецца аддаць тэрыторыю На беразе Адроўкі ад возера Шчацінкаўскае і да самой Барані. Такім чынам тут замест сёняшняй рэкрэацыйнай зоны з'явіцца жылая забудова з грамадскімі цэнтрамі (хутчэй за ўсё гэта крамы). Уздоўж новага раёна пройдзе і новая дарога - зараз яна называецца "Проектируемая №1".

Другі кірунак пашырэння горада - гэта далейшаебудаўніцтва трэцяга мікрараёна Салянікава. Вакол возера Шчацінкаўскага гэта не адзіная закладзеная змена. Так, у лесе паміж кар'ерам і вуліцай Самусіка (раён Лясныя) будзе створана вайскова-спартовы комплекс, які прадугледжвае дэманстарцыю вайсковай тэхнікі: танкі і таму падобнае, якія тут будуць яшчэ і ездзіць.

Увогуле новых дарогаў у горадзе павінна з'явіцца даволі шмат. Самая важная з іх дарога, якую можна назваць кальцавой. Прадугледжваецца, што яна будзе распачынацца ад вуліцы 60 год БССР, у тым месцы дзе гэтая вуліца паварочвае на Воз-ан-Влен яна атрымае працяг, пойдзе за гаражы ўздоўж леса і каля былой вайсковай частцы (сёння тут Вадаканал) выйдзе на Магілёўскую шашу. Зрабіўшы скрыжаванне на Магілёўскай дарога поёдзе далей вакол трэцяга мікрараёна, стварыючы скрыжаванні з вуліцай Горацкай, Дубровенскай, а потым вернецца ў горад стаўшы часткай вуліцы Чарнышэўскага. Адпаведна тут павінен быць і трэці ў Оршы мост праз Днепр.

Яшчэ адна даволі важная дарога павінна аб'яднаць Андрэеўшчыну і Гразілаўку праз мясцовы лес. Пры тым, што ў праэкце запланавана даволі шмат новых дарогаў, планам не прадугледжана будаўніцтва нейкага новага заезду ўнутар чыгуначнага кальца. Адпаведна, "бутэлечнае горлышка" паміж райнамі Усходні і Чаромушкі так і застанецца адзіным у сваім родзе. Але на прэзентацыі было сказана, што гэтае месца будзе палепшана.

Раней паведамлялася, што пасля будаўніцтва новай гарадской бальніцы, усе астатнія бальніцы будуць перавезены ў цэнтар. Так, адна бальніца на Заходняй ужо зачынена і ў плане прапісана будаўніцтва на яе тэрыторыі гандлёвага цэнтры і шматкватэрных дамоў. Але другая бальніца на Заходняй ў плане так і пакінута як медычная установа. Гэта значыць, што яна будзе дзейнічаць да 2030 года без пераезду.

Даволі арыгінальным выглядае рашэнне выдзяліць пад зону прыватнай жылой забудовы тэрыторыю з трох бакоў абмежаваную рэйкамі каля Інструментальанга заводу, бо з-за блізкасці чыгункі з усіх бакоў гэтае месца не выглядае прывабным для пражывання. Нагадаем, што мы адзначылі толькі найбольш важныя пункты генеральнага плану.

Азнаёміцца з ім цалкам можна яшчэ ў панядзелак 25 верасня, калі ў фае выканкаму план будзе экспанавацца апошні дзень. А свае прапановы можна ўносіць у план да 5 кастрычніка.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Генеральны план

Як плануецца развіццё горада да 2030 года

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение