00:00

-1

2 м/с

980 гПа

03:00

-1

2 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-0

5 м/с

981 гПа

Орша, Грамадства

Дарога па трупах

25.09.2017 07:19

4171 прагляд, 36 каментароў

У генеральным плане Оршы прапануецца дзве дарогі пусціць па месцах масавых растрэлаў

Адна дарога павінна злучыць Андрэеўшчыну, ці, хутчэй, так званы раён "Цагляны" і раён Гразілаўку. Дарога будзе пачынацца ад тупіковай на сёняшні дзень вуліцы Будаўнікоў а затым перасякаючы чыгунку заходзіць у лес. Праз лес гэтая дарога павінна будзе выходзіць на вуліцу Зарэчную ў Гразілаўцы. У 1982 годзе пры будаўніцтве гэтай чыгункі была выяўлена растрэльная яма ў якой ляжала 50 целаў. Як высветліла адмысловая камісія - усе гэтыя людзі ахвяры сталінскіх рэпрэсіяў. Пры гэтым, выяўленая была толькі адна яма - адна яма запаўнялася за адну ноч растрэлаў, а па сведчаннях старажылаў, стралялі тут далёка не адны ноч. Таму самыя смелыя ацэнкі колькасці ахвяраў у гэтай мясцовасці гавораць і пра магчымыя тры тысячы рэпрэсаваных у лесе на Кабыляцкай гары. Больш за тое, літаральна за які-небудзь кіламетар ад месца дзе растрэльвалі ахвяраў рэпрэсіяў камуністы, ёсць помнік ахвярам фашызму. Сюды фашысты звозілі целы тых каго растрэльвалі ў гарадской турме (сёняшнім помніку "былы езуіцкі калегіюм").

Цікава, што ў тэксце складзенага камісіяй акта ёсць параўнанне гэтага месца растрэлу з "лесам каля вёскі Паддубцы" (сёння вёска аб'ядналася з Панізоўем). Адпаведна, і ў лесе, які сёння пачынаецца ад трэцяга мікрараёна і ідзе ўздоўж Магілёўскай шашы ў свой час былі выяўленыя парэшткі растраляных. Краязнаўцы, валодаючы гэтым дакумантам, адносна дакладна выяснілі месцазнаходжанне месцаў растрэльных ямаў і тут. Яны пачынаюцца, практычна, ад самай аўтазапраўкі і ідуць па два бакі трасы. Па адной з версіяў стралялі тут святароў розных канфесіяў. У дадзеным месцы павінен прайсці кавалак кальцавой дарогі, які пачнецца ад вуліцы 60 год БССР, і па мяжы леса і горада за вадаканалам выйдзе на Магілёўскую вуліцу.

Такім чынам, па двум самым вядомым месцам растрэлаў часоў сталінскіх рэпрэсій павінны прайсці аўтадарогі. Такое раней было і з мінскімі Курапатамі дзе з-за пашырэння кальцавой аўтадарогі двойчы ўзнікалі пратэсты, якія перарасталі ў паўнавартасныя акцыі з начным дзяжурствам валанцёраў. У абодвух выпадках улады ішлі на саступкі і праэкты будаўніцтва дарогі змяняліся.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Дарога па трупах

У генеральным плане Оршы прапануецца дзве дарогі пусціць па месцах масавых растрэлаў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение