Як мінімум, на працягу трох дзён аршанцы маглі назіраць чыгуначныя саставы расейскіх вайскоўцаў. 22 і 23-га верасня эшалоны з тэхнікай і жаўнерамі можна было пабачыць у раёне Чаромушак, а на наступны дзень іншы эшалон днём стаяў і чакаў свайго адпраўлення на станцыі Орша-Заходняя.
У саставе на Заходняй было каля 70 адзінак вайсковай тэхнікі: гарматы, самаходныя артылерыйскія устаноўкі, некалькі бензавозаў і розныя грузавікі. Таксама ў саставе былі і 4 пасажырскіх вагоны з расейскімі вайскоўцамі.