Такія дадзеныя апублікаваў сайт "Салідарнасць". Па дадзеных журналістаў выдання, па стане на жнівень 2017 года ў раёне афіцыйная колькасць безпрацоўных складала 1,1% ад колькасці працаздольнага насельніцтва. У абсалютных лічбах гэта складае 731 чалавек. Больш чым на Аршаншчыне безпрацоўных толькі ў Маладзечанскім раёне. Тут пры меньшай колькасці насельніцтва, безпрацоўных зарэгістравана 874 чалавекі.
Гэта пры тым, што ў Беларусі працуе своеасаблівая сістэма падліку безпрацоўных - да гэтай катэгорыі прылічваюць толькі тых хто стаіць на ўліку службы занятасці, а не ўсе хто не мае працу. Такая сістэма дазваляе значна заніжаць лічбы - мала таго, што толькі не вялікая частка рэальна не маючых работы становіцца на такі ўлік, дык на яго могуць і не паставіць. Таксама пры накіраванні на перанавучанне безпрацоўны губляе свой статус, хаця навучанне не дае гарантыі ўладкавацца на працу.