Пажарныя не толькі могуць змагацца з пажарамі, а ДАІ з парушальнікамі ПДД. На Дажынках у Дуброўна гэтыя дзве службы падрыхтуюць забаўляльныя мерапрыемствы. Так, супрацоўнікі МНС у першай палове дня з 9-00 да 13-00 будуць праводзіць забаўляльна-прафілактычныя мерапрыемствы каля крамы "Купеческий" на вуліцы Паштовай. На пляцоўцы ўдзельнікаўш чакаюць конкурсы для дзяцей і дарослых. А а 13-00 ратавальнікі ў неба над райцэнтрам запусцяць авіяцыйную тэхніку.
А супрацоўнікі ДАІ на Дажынках распачнуць акцыю "За бяспеку разам!". На іх пляцоўцы таксама будуць праводзіцца розныя конкурсу. Прычым, назвы конкурсаў інтрыгуюць: "П'яныя акуляры", "Кіруемы занос" і г.д.
У абодвух выпадках удзельнікі конкурсу змогуць атрымаць прызы.