Большасць аб'ектаў жыллёвага фонду Оршы 9 кастрычніка была падключана да ацяплення на халодны перыяд году. У рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве "Віцебскэнерга" паведамілі, што Орша падключана да ацяплення на 97%. У Віцебску, Полацку і Наваполацку адбылося стопрацэнтнае ўключэнне ацяплення. Яшчэ раней сталі цёплымі батарэі ў школах, дзіцячых садках і іншых аб'ектах сацыяльнай важнасці.
Дзеля таго, каб падключыць ацяпленне ў аб'ектах сацыяльнай сферы, тэмпература паветра цягам пяці сутак запар не павінна сягаць вышэй 10 градусаў па Цэльсію. У жылых дамах, інтэрнатах і гатэлях ацяпленне ўключаецца тады, калі сярэдняя тэмпература паветра цягам пяці сутак не падымаецца вышэй за +8 градусаў. Прычым рашэнне аб уключэнні ацяплення ў жылых дамах прымаюць не адзінаасобна энергетыкі, а мясцовыя ўлады.