Повадам для такой неардынарнай акцыі стаў адказ з выканкаму на ліст раней дасланы актывістамі. Актывісты ў звароце ў выканкам прасілі адрамантаваць ходнікі і дарогу па вуліцы Гомельскай. Чыноўнікі праверылі вуліцу і адказалі, што ходнікі для пешаходаў па вуліцы будуць зробленыя, але рамонт дарогі і будаўніцтва ліўнёвай каналізацыі немэтазгодны.
Па меркаванні ініцыятара зварота Алены Кучынскай, чыноўнікі маглі наведаць Гомельскую ў сухое надвор'е і таму не пабачыць лужынаў. Каб прыцягнуць увагу да праблемы актывісты і зрабілі фотасесію, а таксама наведалі адказных чыноўнікаў выканкаму. 9 кастрычніка на сустрэчы з Аленай Кучынскай чыноўнікі паабяццалі яшчэ раз праверыць сітуацыя і занава разгледзець пытанне пра рамонт Гомельскай.