15:00

+0

4 м/с

999 гПа

18:00

+0

4 м/с

1000 гПа

21:00

-1

4 м/с

1001 гПа

00:00

-3

2 м/с

1002 гПа

03:00

-4

2 м/с

1003 гПа

Орша, Грамадства

Старэйшая за свайго дзеда (відэа)

12.10.2017 11:30

3340 праглядаў, 0 каментароў

Спачатку запаленне апендыцыта, потым расстрэл

Цікавае відэа з'явілася ў інтэрнэт-прасторы пасля нядаўняй экскурсіі на Кабыляцкую гару. Нагадаем, што перад дыскусіяй "Смяротнае пакаранне і масавыя рэпрэсіі", якая адбылася пад Оршай 6 кастрычніка, частка яе ўдзельнікаў наведалі ўрочышча Кабыляцкая гара, дзе была арганізавана экскурсія. Экскурсія была запланаваная для ўдзельнікаў з іншых гарадоў - тых людзей, якія ніколі тут не былі. Але на экскурсію прыйшла і Ларыса Маркаўна Арэшына, якая даведалася пра яе праз наш сайт. Яна прыйшла не проста так - яе родзічы былі рэпрэсаваныя, а дзед растраляны ў Оршы. Дзе дакладна - не вядома, але жанчына кожны год у дзень растрэла свайго дзеда ходзіць на Кабыляцкую гару, каб ускласці кветкі. Ларыса Маркаўна мае на руках два пасведчанні аб смерці свайго дзеда - адно пра тое, што мужчына памёр ад запалення апендыцыта, а другое пра тое, што ён растраляны. Даследчык сталінскіх рэпрэсій у Оршы Юрка Копцік падцверджвае словы жанчыны: многім давалі даведкі, што іх родзіч памёр ад нейкай хваробы, а потым аказвалася, што іх растралялі.

Самой Ларысе Маркаўне сёння трохі за 60, яе дзеду ў час растрэлу было 40 з невялікім. Відэа з экскурсіі прапануем вашай увазе:

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Старэйшая за свайго дзеда (відэа)

Спачатку запаленне апендыцыта, потым расстрэл

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение