Жыхарам Оршы марна чакаць істотных пераменаў у надвор'і. Па вялікім рахунку, нас у бліжэйшыя дні чакае такая ж непагадзь, якая трымаецца ў горадзе і ваколіцах ужо тыдзень. Прагнозы сіноптыкаў несуцяшальныя - ападкі, у тым ліку не проста імжа, а зацяжныя ліўневыя дажджы чакаюць нас у бліжэйшы тыдзень. Пераважна без ападкаў абыдзецца толькі адзін дзень - гэта будзе ў нядзелю, 15-га кастрычніка. Тады ж чакаецца і адноснае павышэнне тэмпературы паветра - да +12 градусаў. У астатнія дні ўдзень чакаецца ад 5 да 10 цяпла.
Акрамя таго, чакаюцца вельмі нізкі атмасферны ціск у раёне 730-745 міліметраў ад ртутнага слупка і вельмі высокая вільготнасць, якая ў некаторыя перыяды будзе сягаць 95 %.