Ранейшы кінатэатар "Мір" у постсавецкі перыяд быў выкуплены мясцовай гандлёвай сеткай "Мярком". Хаця ўсе крамы "Мяркама" мелі аднолькавую назву, "Мір" стаў выключэннем, захаваўшы назву кінатэатра і ў народзе і афіцыйна. У 2000-х гадах сетка крамаў змянілася - замест "Еўраопта" тут з'явілася новая сетка, якая пазіцыянуе сябе як дыскаўнтэр, "Бруснічка".
Пры, здавалася б частай, змене шыльдаў на краме, насамрэч, з Мірам усё даволі стабільна. Па нашай інфармацыі, сам будынак ўсё так жа належыць кампаніі-уладальніку сетак крамаў "Мяркам" - "Еўраопт" іх арэндоўваў. А "Бруснічка" гэта яшчэ адзін праэкт кампаніі-уладальніка крамаў "Еўраопт".
Першыя "Бруснічкі" пачалі з'яўляцца ў жніўні гэтага году ў сталіцы і за кароткі час пайшлі ў рэгіёны. Дыскаўнтарам сябе яны называюць, бо кошты тут больш танныя чым у "Еўраоптах" ды ў іншых крамах. І гэта заўважна. Пры гэтым, з-за нізкіх коштаў тут не бывае акцыяў (навошта іх праводзіць дадаткова) і не прымаюцца аніякія карты лаяльнасці ды скідак, няма тут і знакамітых бонсцікаў. Таксама з-за нізкіх коштаў тут меншы асартымент у параўнанні з іншымі праэктамі "Еўраопта".