00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Орша, Эканоміка

Новая вытворчасць?

17.10.2017 17:31

3208 праглядаў, 4 каментара

Свой пашыў адзення будзе ініцыяваны ільнокамбінатам.

Аршанскі льнокамбінат плануе заснаваць новую вытворчасць. Гэта будзе вытворчасць па пашыве адзення. Да льнокамбінату, паводле плану, будзе далучана адно са швейных прадпрыемстваў Віцебскай вобласці. Як паведамляе БЕЛТА, гэта прадпрыемства мае неабходную матэрыяльна-тэхнічную базу, кадравы патэнцыял і вопыт пашыву вырабаў з ільняных тканін.

Падыходзячае прадпрыемства льнокамбінат ўжо вызначыў і правёў падрыхтоўчую работу па яго далучэнні. Адпаведная дакументацыя накіравана на разгляд у абласныя і рэспубліканскія органы ўлады. Пакуль жа на Аршанскім ільнокамбінаце распрацоўваецца першая калекцыя льнянога адзення з удзелам уласных і прыцягнутых дызайнераў.

Рэалізацыя праекту дасць магчымасць наладзіць уласны выпуск адзення (у цяперашні час льнокамбінат выпускае толькі хатні тэкстыль), а таксама павялічыць долю рэалізацыі гатовай прадукцыі на экспарт. Геаграфія паставак Аршанскага льнокамбіната ўключае больш за 40 краін свету. Доля экспарту тканін і швейных вырабаў складае 70%, астатняе рэалізуецца на ўнутраным рынку. На аптовую рэалізацыю прыпадае больш за 68% прадукцыі, у розніцу - каля 32%. Удзельная вага Расеі і іншых краін СНД у агульным аб'ёме экспарту складае больш за 18%. На краіны Еўразвязу прыпадае каля 47%.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Новая вытворчасць?

Свой пашыў адзення будзе ініцыяваны ільнокамбінатам.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение