12:00

-4

8 м/с

992 гПа

15:00

-4

7 м/с

990 гПа

18:00

-4

6 м/с

987 гПа

21:00

-5

7 м/с

984 гПа

00:00

-4

7 м/с

981 гПа

Орша, Грамадства

Ёсць і ў Оршы

24.10.2017 15:20

2899 праглядаў, 1 каментар

Вынікі апытання пра беларускамоўную адукацыю

Цэлы месяц на нашым сайце ішло апытанне "Ці аддалі б вы сваіх дзяцей у беларускамоўную школу?". Хаця ў самой Оршы вельмі даўно няма беларускамоўнай адукацыі і вельмі даўно гэтае пытанне ў нашым горадзе ўвогуле не падымалася, амаль 40% прагаласаваўшых выказаліся да гэтага пытання пазітыўна: "Аддаў бы адназначна". Астатнія варыянты адказаў набралі значна менш галасоў. Так, варыянт "Ні ў якім выпадку" набраў 70 галасоў, што складае 22% ад усіх прагаласаваўшых. Трэцяе месца з амаль 20% галасоў набраў варыянт "Залежыць ад якасці адукацыі, а не ад мовы".

У чым жа пытанне? Чаму так адбываецца, што ў краіне дзе больш за 80% складае тытульная нацыя і большасць насельніцтва паводле перапісу называе роднай мову беларускую, паўстае пытанне, якое мы задалі нашым чытачам.

З моманту атрымання незалежнасці, наша краіна пачала вяртацца да беларускай мовы — адукацыі на беларускай мове далі зялёнае святло, пачалася падрыхтоўка адпаведных кадраў, на тэлебачанні большасць перадачаў былі на нашай мове, выдавалася шмат кнігаў, газетаў, часопісаў і г.д. Тады здавалася, што адукацыя з цягам часу будзе пераведзена на беларускую мову за выключэннем асобных класаў і школаў. Але з прыходам на пасаду прэзідэнта Лукашэнкі сітуацыя пачала рэзка змяняцца. Кіраўнік краіны стаў негатыўна выказвацца пра беларускую мову, на чыноўнічыя пасады сталі прызначацца людзі, якія не размаўляюць на мове і нават раней не жылі ў нашай краіне. Канешне, гэтыя людзі не планавалі спрыяць развіццю мовы і, больш за тое, падключылі адміністратыўны рэсурс, каб змяньшаць колькасць класаў і школаў з беларускай мовай навучання. У выніку школы з беларускай мовай амаль цалкам пазачыняліся ў гарадах і засталіся толькі ў вёсках, куды рукі русіфікатараў даходзілі марудней.

Прыхільнікі беларускамоўнай адукацыі апелявалі рознымі аргумантамі супраць працэсу русіфікацыі адукацыі. Адным з іх было тое, што закрыццё школаў і класаў парушае права дзяцей атрымліваць адукацыю на роднай мове. Але правы чалавека ў нашай краіне таксама ўсё больш пераставалі быць аргументам для ўладаў.

Сітуацыя пачала мяняцца ў апошнія гады. Прынцыповыя беларускамоўныя бацькі пачалі патрабаваць адкрыцця беларускамоўных класаў, нават, калі не хапала дзяцей. У выніку, у некаторых гарадах адкрываліся класы для аднаго-двух вучняў. І гэта адказ на пытанне пра якасць адукацыі. Насамрэч, у такіх малых класах настаўнік можа больш часу надзяляць кожнаму вучню. А білінгвізм, як аказалася, вельмі станоўча ўплывае на дзіцёнка: акрамя лепшага развіцця інтылекта, дзіцёнак лепш навучаецца і іншым мовам.

У гэтым годзе адбыўся цэлы ўсплеск адкрыцця новых класаў. Найбольш іх адкрылася ў сталіцы — Мінск хутчэй падхоплівае трэнды, рэгіёны пакуль адстаюць. Але 40% прагаласаваўшых станоўча ў нашым апытанні, напэўна, ёсць падцверджаннем таго, што і да нашага рэгіёна дайшоў гэты трэнд і, спадзяемся, што гэта дасць падставы падумаць пра адкрыццё беларускамоўнага класа і ў нашым горадзе.

Што ж рабіць, калі вы хочаце, каб ваша дзіця вучылася на беларускай мове? Перш за ўсё, мець на ўвазе, што вас наўрад ці будуць пытацца пра гэта пры паступленні дзіцяці ў школу. Форма, якую вы будзеце запаўняць пры паступленні дзіцяці, пытання пра мову навучання не мае. Па-другое, пашукайце саюзнікаў — вам будзе прасцей дамагчыся станоўчага рашэння, калі ваш дзіцёнак будзе не адзін.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Ёсць і ў Оршы

Вынікі апытання пра беларускамоўную адукацыю

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение