03:00

-3

5 м/с

1007 гПа

06:00

-3

5 м/с

1006 гПа

09:00

-4

5 м/с

1004 гПа

12:00

-3

6 м/с

1003 гПа

15:00

-3

6 м/с

1002 гПа

Орша, Грамадства

А праезд будзе бясплатным?

26.10.2017 17:24

4161 прагляд, 12 каментароў

Калі нашы дзеці змогуць бясплатна ездзіць у музычную школу ці ў секцыю? З такім пытаннем да нас часта звяртаюцца чытачы.

Справа палягае ў тым, што не ўсе дзеці жывуць у крокавай даступнасці з сярэдняй школай і ўстановамі дадатковай адукацыі. З сярэдняй школай пытанне вырашана — пры прад'яўленні даведкі аб навучанні ў школе вучань можа бясплатна ездзіць у грамадскім транспарце. Але з агаворкамі: толькі ад месца пражывання да месца вучобы і толькі ў навучальныя дні. З улікам таго, што напярэдадні аплата за праезд у Оршы павысілася, пытанне зноў выйшла на паверхню. Заробкі ў многіх аршанскіх сем'ях далёкія ад ідэалу, і таму кожны раз даваць дзецям грошы на праезд складана. А хочацца, каб дзеці развіваліся, займаліся спортам. Урэшце рэшт, у Оршы заўсёды былі мастакі, музыкі, спартоўцы высокага ўзроўню, яны пачыналі свой шлях са звычайных мастацкіх школаў, секцыяў, гурткоў. У нашу рэдакцыю паступае нямала вусных і пісьмовых запытаў, у якіх рэфрэнам гучыць "Хіба аддзелу адукацыі Оршы складана зрабіць бясплатным праезд у грамадскім транспарце не толькі для школаў, але і для тых, хто наведвае ўстановы дадатковай адукацыі?"

Пра дадатковую адукацыю ходзіць шмат інфармацыі. Кажуць аб тым, што ў некаторых гарадах дзецям афармляюць даведкі аб наведванні гурткоў, школаў і секцыяў, і яны могуць бясплатна ехаць у аўтобусе. Наш карэспандэнт звязаўся з некаторымі метадыстамі, прэс-сакратарамі і іншымі адказнымі асобамі ў адукацыйнай галіне Беларусі. Так, orsha.eu высветліў, што праезд у грамадскім транспарце бясплатны для тых, хто наведвае ўстановы дадатковай адукацыі ў Менску і Менскай вобласці. Там прынята асобнае рашэнне чыноўнікаў аб гэтым. А вось, напрыклад, у Наваполацку ў аддзеле адукацыі нам паведамілі наступнае:

Праезд вучняў у грамадскім транспарце, дакладней, пытанне па ільготным праездзе, рэгулюецца ў дадзены момант пастановай № 202 Урада Беларусі "Аб некаторых пытаннях праезду навучэнцаў". І там, варта заўважыць, няма радку пра бясплатны праезд да мастацкіх школаў, спартовых секцыяў, гурткоў і іншых устаноў, у якіх вучні набываюць дадатковую адукацыю. Мова йдзе выключна пра атрыманне спецыяльнай адукацыі. У нас у Наваполацку бацькамі дзяцей таксама падымаецца пытанне аб бясплатным праездзе. Неаднаразова бацькі тэлефанавалі ў райвыканкам і наш аддзел адукацыі з просьбамі выдаць даведку на бясплатны праезд. Матывуюць гэта тым, што дзіцё прыходзіць са школы, а затым яму трэба ехаць у секцыю, якая знаходзіцца на іншым канцы горада. Тры трэніроўкі на тыдзень, і ўжо на транспарт набягае пэўная сума. Мы па-чалавечы разумеем, што не ў кожнай сям'і лёгка так проста выдаткоўваць грошы на праезд дзіцяці, бо часта і гурткі, і мастацкія школы платныя, у выніку на гэта ідзе нямала грошай. Аднак на дадзены момант нічога прадпрыняць не можам. Дзеля гэтага неабходны заканадаўчы акт. А тая пастанова Савета міністраў нічога пра дадатковую адукацыю не ўтрымлівае. Такім чынам, пакуль дзецям давядзецца плаціць за праезд, калі яны едуць на заняткі не ў агульнаадукацыйную школу. Аднак мы прызнаем, што пытанне застаецца. Мы займаемся маніторынгам сітуацыі і можам сказаць, што ў горадзе Наваполацку звыш 3 тысяч дзяцей прыязджаюць на грамадскім транспарце ў школы і секцыі. Магчыма, пытанне бясплатнага праезду ў месцы дадатковай адукацыі будзе ўзнятае на ўзроўні калі не ўрада, то хаця б мясцовай улады, якая і зможа прыняць адпаведнае рашэнне. На дадзены момант мы не можам зрабіць нічога самі, акрамя маніторынгу колькасці навучэнцаў.

Такая сітуацыя і ў Оршы. Пакуль проста няма адпаведнай канкрэтнай пастановы, дзе апісваліся б умовы бясплатнага праезду ва ўстановы дадатковай адукацыі.

У адпаведнасці з Пастановай Урада № 202, навучэнцы агульнаадукацыйных устаноў і ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне спецыяльнай адукацыі, маюць права на бясплатны праезд на аўтамабільным транспарце агульнага карыстання рэгулярных гарадскіх зносін, гарадскім электрычным транспарце і ў метрапалітэне ад месца жыхарства (месца знаходжання) да месца вучобы і назад у перыяд з 1 верасня па 30 чэрвеня. Дадзенае права рэалізуецца на падставе даведкі аб тым, што грамадзянін з'яўляецца навучэнцам або выхаванцам установы адукацыі з называннем месца жыхарства (месца знаходжання) і месца вучобы. Расходы па бясплатнаму праезду навучэнцаў будуць ажыццяўляцца за кошт уласных сродкаў арганізацый, якія выконваюць перавозку аўтамабільным транспартам агульнага карыстання рэгулярных гарадскіх зносін, гарадскім электрычным транспартам і ў метрапалітэне.

Як бачым, у сталічным рэгіёне ўжо была прынятая пастанова, дзякуючы якой дзеці могуць ездзіць на грамадскім транспарце ў спартовыя секцыі, гурткі па інтарэсах, школы мастацтваў. Вырашэнне праблемы не такое цяжкае: гарадскі аддзел адукацыі Оршы, напрыклад, можа паставіць гэтае пытанне перад кіраўніцтвам Віцебскай вобласці. Істотных грашовых стратаў аўтапаркі не панясуць, а дзеці змогуць і збалансавана абедаць дома, і без праблемаў дабірацца да месцаў дадатковага навучання.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: А праезд будзе бясплатным?

Калі нашы дзеці змогуць бясплатна ездзіць у музычную школу ці ў секцыю? З такім пытаннем да нас часта звяртаюцца чытачы.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение