Клуб з Аршанскага раёна "Экамол" прабіўся ў фінальны этап 1-й лігі чэмпіянату Беларусі па міні-футболе. На 1-м этапе наша каманда заняла 2-е месца, саступіўшы толькі баранавіцкаму "Лакаматыву".
На другім этапе, які пачнецца для нашых землякоў 22 сакавіка хатнім матчам з СМП-354 з Гомеля гуляюць шэсць камандаў. Акрамя "Экамола" і гамельчукоў, змаганне за выхад у вышэйшы дывізіён айчыннага міні-футбола павядуць таксама "Лакаматыў" з Баранавічаў, "Горкі", "Газавік" з Віцебска і "МКК-Рагачоў". На вырашальным этапе турніру залічваюцца і матчы паміж клубамі на 1-м этапе. Іх па 4 у кожнай з камандаў. Такім чынам, "Экамол" адпачатна займае 1-е месца, маючы па 9 балаў з "Лакаматывам" і адразу ж мае большыя шанцы прабіцца ў элітную лігу. "Горкі" і СМП-354 маюць па 7, МКК-Рагачоў 3, "Газавік" 0.