Нагадаем, што 5 верасня нарвежская яхта "Sirius" у экіпажы якой былі тры вядомых падарожнікі ўастрала на Дняпры каля вёскі Бурая Дубровенскага раёна. Тады нашчадкі варагаў, якія вырашылі прасці шляхам продкаў ад Скандынавіі да тэрыторыі былой Візантыі, але амаль адразу пасля прыезду ў нашу краіну ў іх пачаліся праблемы. Як сказалі самі падароднікі пра інцыдэнт у Дубровенскім раёне: "Мы шмат дзе падароднічалі, але такога не было".
Тады яшчэ падарожнікі не ведалі, што гэтая здарэнне толькі пачатак іх праблемаў у Беларусі. Пасля "ратавальнай аперацыі" на Дняпры ў Дубровеншчыне, ім давялося спыняцца ў Рэчыцкім раёне - там у іх пачаліся праблемы з рухавіком, а потым непрадказальны прыпынак здарыўся ў Брагінскім раёне дзе сапсавалася сістэма стырна.
Праблемы былі і за межамі Беларусі: у Чорным моры яны некалькі разоў патрапілі ў шторм. Але ў выніку, паспяхова дабраліся да Турцыі і сёння ўжо вярнуліся на Радзіму. Цяпер падароднікі і, як высветлілася, шоў-мэны, рыхтуюць пра падарожжа адмысловыя перадачы для Нарвежскага тэлебачання, якія будуць гатовыя ў лютым.