00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Орша, Эканоміка

Мясакамбінат скарачае тыдзень

20.03.2014 17:46

3347 праглядаў, 7 каментароў

Мясакамбінат пераходзіць на 4-ох дзённы рабочы тыдзень

Пра гэта паведаміла электроннае выданне ex-Press. Паводле выдання ў сакавіку на скарочаны рабочы тыдзень пераходзіць адразу некалькі прадпрыемстваў па краіне: МАЗ, "Гарызонт", "Брэсцкае піва", БАТЭ і наш АМКК.

Пакуль аніводная афіцыйная асоба не падцвердзіла і не абвергла дадзеную інфармацыю. Мы звярнуліся да некалькіх супрацоўнікаў мясакамбінату, якія падцвердзілі дадзены факт. Па словах супрацоўнікаў, некаторыя цэхі ўжо перайшлі на 4 дні, а некаторыя рассоўваюць сваіх супрацоўнікаў па іншых цэхах, каб таксама скараціцца.

Такая сітуацыя была даволі прадказальнай. У мінулым годзе прадпрыемства ўвайшло ў спіс самых стратных акцыянерных таварыстваў краіны, а па стане на канец трэцяга кварталу даход АМКК склаў каля мінус 5 мільёнаў даляраў.

На гэтым пытанне можа не скончыцца. Нагадаем, што паводле дадзеных Белстата на складах Аршаншчыны ў студзені знаходзілася 98,3% прадукцыі вырабленай нашымі прадпрыемствамі за месяц і лічба гэтая адносна мінулага году толькі павялічваецца. Такім чынам, скарачэнне рабочага тыдня можна чакаць і на іншых прадпрыемствах горада.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Мясакамбінат скарачае тыдзень

Мясакамбінат пераходзіць на 4-ох дзённы рабочы тыдзень

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение