Андрэй Кабякоў наведаў унітарнае прадпрыемства “Вусце”, дзе абмяркоўвалася падрыхтоўка да будаўніцтва малочна-таварнай фермы і комплекса для падрыхтоўкі насення сельскагаспадарчых культур. З Вусця Кабякоў адправіўся ў Балбасава і Барань, дзе праінспектаваў становішча спраў на авіярамонтным заводзе і “Тэхніцы сувязі” адпаведна. Абмяркоўваліся інвестыцыі ў развіццё прадпрыемстваў.
Акрамя таго, прэм’ер-міністр краіны наведаў заводы “Легмаш”, Інструментальны і ПАК. Дарэчы, на апошнім прадпрыемстве нядаўна змяніўся дырэктар. На “Легмашы” Кабякову дакладвалі пра выкананне даручэнняў урада па нармалізацыі працы і сітуацыі з інвестыцыйнымі праектамі. На заводзе плануецца стварэнне вытворчасці балонаў высокага ціску і абсталявання для нафтагазавай прамысловасці.
Акрамя таго, у планах Андрэя Кабякова было і наведванне бальніцы Сямашка, дзе прэм’ер-міністр са сваімі памочнікамі планаваў убачыць, як дабудоўваецца лячэбны корпус бальніцы, які з’яўляецца адной з найбольш праблемных будоўляў Оршы.
З кіраўніцтвам Аршанскага раёну ўрад вядзе працу па ўдасканаленні працы рознічнага гандлю.
Агенцтва БЕЛТА апублікавала некалькі здымкаў наведвання прэм’ер-міністрам авіярамонтнага завода ў Балбасаве.