18:00

+0

5 м/с

967 гПа

21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

Орша, Грамадства

Даследванні на Кабыляках

10.11.2017 12:42

2651 прагляд, 4 каментара

Выканкам абяццае правесці паўнавартаснае даследванне Кабыляцкай гары і Харкаўскага лесу

Месцы масавых растрэлаў часоў сталінскіх рэпрэсій на Кабыляцкай гары былі выяўлены яшчэ ў 1982 годзе. Пад час будаўніцтва тупіковай лініі чыгункі рабочыя знайшлі адну растрэльную яму з 50 цяламі. Адмыслова створаная камісія прыйшла да высновы, што ўсе 50 целаў - ахвяры сталінскіх рэпрэсіяў, прычым, у акце складзеным камісіяй, праводзіцца паралель з падобнымі пахаваннямі ў лесе каля вёскі Паддубцы (сёння частка Панізоўя). Але на гэтым усе даследванні месцаў растрэлаў археалагічным спосабам скончыліся. Краязнаўцам ужо ў канцы 80-х - пачатку 90-х гадоў 20-га стагоддзя ўдалося сабраць даволі шмат сведчанняў пра іншыя месцы растрэлаў, але дакументальна падцверджанымі да гэтае пары застаюцца толькі двое вышэйназваных. Пры гэтым, колькасць растраляных у абодвух месцах застаецца невядомай - на практыцы адну растрэльную яму запаўнялі за адну ноч, а ў Кабыляках растрэлы ішлі не адну ноч.

Грамадскія арганізацыі раней ужо звярталіся да выканкаму з прапановай правесці археалагічныя даследванні Кабылякоў, але справа з месца не рушылася. У гэтым годзе тэма актуалізавалася наноў дзякуючы грамадскаму абмеркаванню новага генплану горада. Паводле генплану па абодвух месцах растрэлаў павінны прайсці аўтамабільныя дарогі. Пад час правядзення дыскусіі на тэму "Масавыя рэпрэсіі і смяротнае пакаранне" яго ўдзельнікі падпісалі зварот у выканкам з просьбай не пачынаць будаўніцтва гэтых дарогаў да тае пары пакуль не будуць праведзены паўнавартасныя даследванні абодвух урочышчаў.

За подпісам намесніка старшыні выканкаму Аляксандра Пальвінскага падпісаўшымся прыйшоў адказ у якім утрымліваецца абнадзейваючая фраза. Цытуем яе захоўваючы правапіс арыгіналу: "Даследванне месцаў (месцаў растрэлаў - рэд.) ва урочышчы Кабыляцкая гара каля вёскі Панізоўе будзе ажыццяўляцца перад пачаткам будаўнічых работ, па якіх будуць рабіцца высновы".

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Даследванні на Кабыляках

Выканкам абяццае правесці паўнавартаснае даследванне Кабыляцкай гары і Харкаўскага лесу

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение