00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Кабякоў: ведаюць справу

10.11.2017 17:11

3197 праглядаў, 5 каментароў

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў заявіў, што ў Оршы за год прагрэсу мала. Але пахваліў кіраўнікоў заводаў.

Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Андрэй Кабякоў наведаў з працоўнай паездкай Аршанскі раён і шэраг прамысловых прадпрыемстваў Оршы, Барані і Балбасава. Журналістам дзяржаўны чыноўнік паведаміў, што прадпрыемствы раёну не рванулі наперад за год, але напрацаваны інвестыцыйныя праекты.

— Казаць пра тое, што прадпрыемства рванулі наперад, пакуль, на жаль, нельга. Але важна, што яны вызначыліся з перспектывамі. У большасці выпадкаў інвестыцыйныя праекты маюць прапрацаваныя крыніцы фінансавання. Асноўны аб'ём работ, звязаны з мадэрнізацыяй, укараненнем новых тэхналогій, набыццём сучаснага абсталявання, разгорнецца у 2018 годзе і часткова будзе завершаны ў 2019 годзе. Ёсць сур'ёзныя разлікі па рынках, напрамках збыту прадукцыі, - падкрэсліў прэм'ер-міністр, словы якога прыводзіць БЕЛТА.

Кіраўнік урада адзначыў, што на яго добрае ўражанне зрабілі кіраўнікі прадпрыемстваў:

Бачна, што яны ведаюць, што трэба рабіць. З вясны значна умацаваны кадравы патэнцыял дырэктарскага корпуса. Адбыліся замены, і я бачу, што кіраўнікі глыбока разумеюць вытворчасць, ведаюць тэхналогіі, бачаць перспектывы. Закладзена база для таго, каб зрабіць з Аршанскага раёна ўзорны, які будзе арыенцірам для іншых.

Аднак трэба вялікая праца: "Існуючыя на прадпрыемствах праблемы вельмі глыбокія. Яны не вырашаюцца за дзень, за месяц, і нават за год".

Асаблівая зацікаўленасць урада Аршаншчынай была выкліканая не маніторынгам сітуацыі па краіне, а суворым вызначэннем Аляксандра Лукашэнкі, які прыязджаў у Барань 12 траўня на Вялікдзень - роўна праз два месяцы пасля пратэстаў у Оршы супраць Дэкрэту на дармаедаў. Тады Лукашэнка заявіў, што Аршанскі рэгіён знаходзіцца ў "руінах і попелу", адкуль яго неабходна тэрмінова даставаць. Але з таго часу на аршанскіх прадпрыемствах нічога істотна не змянілася, акрамя кіраўнікоў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Кабякоў: ведаюць справу

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў заявіў, што ў Оршы за год прагрэсу мала. Але пахваліў кіраўнікоў заводаў.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение