Гэтая сетка дыскаўнтэраў належыць той жа фірме, што і "Еўраопт". Не дзіўна таму, што ў "Бруснічку" пераўтвараюцца тыя крамы, якія яшчэ нядаўна былі "Еўраоптамі". Першая з іх адкрылася ў будынку былога кінатэатра "Мір". На тыдні ў Оршы з'явілася яшчэ адна "Бруснічка" на месцы былога "Еўраопта" па вуліцы Пагранічнай.
Крамы сеткі "Бруснічка" адрозніваюцца меньшымі коштамі ў параўнанні нават з "Еўраоптамі", але пры гэтым у гэтых крамах і меньшы асартымент тавару.