Больш за 48 мільёнаў беларускіх рублёў збіраецца выдаткаваць дзяржава на замену тэхнічнага абсталявання на Інструментальным заводзе ў Оршы. Стратэгія развіцця завода на сярэднетэрміновую перспектыву вызначаецца неабходнасцю мадэрнізацыі вытворчых магутнасцяў. Плануецца вывесці з эксплуатацыі маральна састарэлыя і фізічна зношаныя станкі, замяніўшы іх сучасным высокаэфектыўным тэхналагічным абсталяваннем (каля 80 адзінак). На гэтыя мэты намечана накіраваць больш як Br48 млн.
"Бізнес-план стратэгічнага развіцця Аршанскага інструментальнага завода прайшоў экспертызу Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях. Вызначаны крыніцы фінансавання. Ёсць прынцыповая дамоўленасць з лідуючымі еўрапейскімі кампаніямі па перадачы нам тэхналогіі. Зараз вядуцца актыўныя перамовы, і ўжо ў гэтым месяцы мы павінны выйсці на падпісанне кантракту", - падкрэсліў дырэктар Аршанскага інструментальнага завода Уладзіслаў Бардзюкоў.
Ён удакладніў, што фінансаванне будзе весціся з трох крыніц — гэта Рэспубліканскі цэнтралізаваны інавацыйны фонд (РЦІФ), Інавацыйны фонд Віцебскай вобласці, пазабюджэтны цэнтралізаваны інвестыцыйны фонд Міністэрства прамысловасці. Дырэктар дадаў, што пасля мадэрнізацыі Аршанскі інструментальны завод зможа вырабляць сучасныя, высокадакладныя, высокапрадукцыйныя інструменты (рэжучыя і дапаможныя), піша БЕЛТА. Усяго намечана наладзіць выпуск каля 200 відаў новай прадукцыі.
Аршанскі інструментальны завод заснаваны ў 1974 годзе. Галоўны напрамак дзейнасці — выпуск металарэзнай, дапаможнага і вымяральнага інструмента для камплектацыі станкоў з ЧПУ, апрацоўваючых цэнтраў і аўтаматычных ліній.
Матэрыялы па тэме: