12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Рэгіён, Культура

На паперы з Дуброўны

25.11.2017 13:06

2953 прагляду, 2 каментара

У Магілёве прэзентавалі ўнікальную кнігу "Апостал" Спірыдона Собаля выдання 1632 года (+ фота).

Знакаміты друкар Спірыдон Собаль нямала часу прысвяціў выданню кніг. Працаваў ён і ў Куцеінскім манастыры ў Оршы, дзе выдаў свой знакаміты "Буквар" у заснаванай ім друкарні. Гэтая кніга стала дапаможнікам для жадаючых вучыцца пісьму і чытанню. Значэнне дзейнасці Спірыдона Собаля для тагачаснай адукацыі складана ацаніць без высокіх эпітэтаў.

Што ж датычыцца кнігі "Апостал", то першы раз Собалем гэтая рэлігійная праваслаўная кніга была надрукаваная ў Кіеве. А ўжо ў 1632 годзе ім быў выдадзены "Апостал" і на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Пры гэтым складана дакладна ўсталяваць, дзе менавіта ён быў надрукаваны, у Баркулабаве ці ў Куцейне. Справа ў тым, што Спірыдон Собаль працаваў фактычна "на колах", часта пераязджаў, займаўся асветніцкай дзейнасцю. Аднак усталявана, што папера ў канвалюце (зборнік, складзены з раней самастойных выданняў твораў друку (або рукапісаў), пераплеценых у адзін том) бралася з паперні ў Дуброўне, якая стаяла на Дняпры і была вядомая з 17 па пачатак 18 стст.

— У часы Спірыдона Собаля яна належала Мікалаю Глябовічу, — сказаў у інтэрв'ю карэспандэнту Orsha.eu дырэктар музею беларускай літаратуры Зміцер Яцкевіч, — На філігранях, якія выкарыстоўваліся пры друкаванні кнігі, стаяў герб "Ляліва", якім карысталіся многія беларускія шляхецкія роды. На тэрыторыі Беларусі ў той час знаходзіліся каля 20 паперняў. Дуброўна знаходзіцца блізка да Оршы, да Куцеінскай друкарні, гэтым, відаць, і абумоўлена тое, што папера для кнігі бралася адтуль. Яе проста прасцей было прывезці на рынак.

Урачыстая прэзентацыя асобніка кнігі "Апостал" адбылася ў будынку ратушы Магілёва ўвечары 24-га лістапада. Дырэктар музею гісторыі Магілёва, дзе цяпер будзе захоўвацца ўнікальны фаліянт, Аляксей Бацюкоў зазначыў, што набыць адну з шасці арыгінальных кніг "Апостала" Собаля можна было і раней, але тады яна прадавалася ўладальнікам за 10 тысяч даляраў, а гэта была непад'ёмная для музею сума. Цяпер жа гарадская ўлада Магілёва павысіла фінансаванне гістарычнага музею, а ў выніку перамоваў удалося знізіць суму кнігі амаль удвая. Праблемай, па словах дырэктара, была дастаўка кнігі з адной з краін Еўразвязу ў Магілёў, але і яе ўдалося вырашыць.

Цяпер кніга "Апостал" будзе знаходзіцца ў экспазіцыі літаратурнай спадчыны ў Музеі гісторыі Магілёва. Таксама музей працягвае пошук і набыццё іншых старых выданняў 17 стагоддзя, якія маюць дачыненне да горада. Прыемна адзначаць, што шэраг кніг мае непасрэднае дачыненне і да Аршаншчыны, у прыватнасці да Оршы і Дуброўны.

Па словах гісторыкаў, постаць Спірыдона Собаля яшчэ не даследавана да канца, яе варта вывучаць і надалей. Нагадаем, што на тэрыторыі былога Куцеінскага манастыра ў Оршы ўсталяваны помнік у гонар выдання "Буквара" ў Куцеінскай друкарні, а на царкве там жа знаходзіцца дошка, якая распавядае пра Спірыдона Собаля.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: На паперы з Дуброўны

У Магілёве прэзентавалі ўнікальную кнігу "Апостал" Спірыдона Собаля выдання 1632 года (+ фота).

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение