Таварыскі матч супраць асноўнага складу "Віцебска" аказаўся для футбалістаў "Оршы" няўдалым. Наша каманда прайграла супернікам з 1-й лігі 1:5. Адзіны гол за аршанцаў забіў Аляксей Казарын. Гульня праходзіла ў Віцебску на штучным полі цэнтральнага спартовага комплекса.
Такім чынам, "сіня-белыя" пацярпелі самую буйную паразу за міжсезонне, але затое ў чарговы раз набраліся вопыту перад афіцыйнымі матчамі. 2-я ліга тым часам падзеленая на зоны, але дакладны іх склад яшчэ высвятляецца, бо першапачатковы прыцярпеў змены. Так ці іначай, запланаваны пачатак чэмпіянату Беларусі ў 2-й лізе прыпадае на 27 красавіка.