Намеснік дэкана геаграфічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Сяргей Пракаповіч памёр у Менску ва ўзросце 29 гадоў. Нечаканая смерць у настолькі раннім узросце шакавала сяброў і калег. Папярэдняя версія смерці навукоўца — адарваны тромб.
Як стала вядома, Сяргей Пракаповіч памёр яшчэ 23-га лістапада. Смерць напаткала Пракаповіча наўпрост у працоўным кабінеце.
Сяргей Пракаповіч нарадзіўся ў 1988 годзе ў Оршы. Скончыў геафак БДУ, затым паступіў у магістратуру, а ў 2017 годзе абараніў кандыдацкую. Быў узнагароджаны медалём і ганаровым званнем "Пачэсны донар Рэспублікі Беларусь". Апошнім часам Пракаповіч працаваў намеснікам дэкана геафаку БДУ па вучэбнай і выхаваўчай рабоце. З'яўляўся дацэнтам кафедры глебазнаўства.
Каб дапамагчы сям'і памерлага, можна пералічыць грошы на картку Беларусбанка пад нумарам 9112-0001-6711-4400.