09:00

+8

5 м/с

992 гПа

12:00

+10

6 м/с

990 гПа

15:00

+9

7 м/с

987 гПа

18:00

+9

6 м/с

986 гПа

21:00

+9

4 м/с

985 гПа

Рэгіён, Грамадства

Новыя межы палявання

02.12.2017 18:20

2577 праглядаў, 0 каментароў

Аблвыканкам удакладніў межы зонаў, забароненых для палявання

На гэтым тыдні было прынята адмысловае рашэнне, апублікаванае на сайце pravo.by, якое рэгулюе межы зонаў забароненых для палявання ў вобласці. Дадатак да рашэння апісвае ўсе гэтыя зоны, якія знаходзяцца вакол гарадоў і мястэчак. Апісаны яны даволі складана, калі вы самі не ведаеце ваколіцаў названых населеных пунктаў, то і разабрацца ў "зонах" не зможаце. Для вашай зручнасці мы публікуем апісанне зонаў усталяваных у Аршанскім і суседніх раёнах.

Зона вакол Багушэўска. Паўночная мяжа: ад чыгуначнага маста праз раку Песачанку па аўтамабільнай дарозе, якая ідзе праз вёску Бугаі да паварота на вёску Рыбнае.

Усходняя мяжа: ад паварота на вёску Рыбнае па палявой дарозе да вёскі Рябцэва.

Паўднёвая мяжа: ад вёскі Рабцэва праз чыгуначную дарогу да базы "Багушэўскага спіртзавода", далей па паўднёвым баку кварталаў 50, 51 Багушэўскага лясніцтва да ракі Песачанкі.

Заходняя мяжа: па рацэ Песачанцы да чыгуначнага маста

Зона вакол Дуброўна. Паўночная мяжа: ад месца ўпадзення ў раку Чыжоўку ручая Чыжоўка у паўночна-усходнім накірунку да аўтамабільнай дарогі Дуброўна-Асінторф, далей па гэтай дарозе да скрыжавання з унутрыгаспадарчай аўтамабільнай дарогай, далей па гэтай дарозе да ракі Днепр, далей па аўтамабільнай дарозе Дуброўна-Ляды.

Усходняя мяжа: ад дарогі Дуброўна-Ляды да скрыжавання з грунтовай дарогай, далей па гэтай дарозе да скрыжавання з дарогай Дуброўна-Баева.

Паўднёвая мяжа: ад дарогі Дуброўна-Баева па меліаратыўным канале, далей па яру да ракі Дубровенка і па ёй уніз па плыні да перасячэння з грунтовай дарогай, далей па гэтай дарозе да аўтадарогі Дуброўна-Станіслававо, далей па міліаратыўнаму каналу да дарогі Орша-Дуброўна - да аўтадарогі М1/Е95 (Буда).

Заходняя мяжа: ад дарогі Орша-Дуброўна да аўтадарогі М1/Е30 (Буда) па аўтадарозе праходзячай праз садаврдчаскае таварыства, да ракі Днепр, далей ад упадзення ракі Чыжоўкі ў раку Днепр па рацэ Чыжоўка ўверх па плыне да месца ўпадзення ў яе ручая Чыжоўка.

Зона вакол Лёзна. Паўночная мяжа: ад аўтадарогі Віцебск-мяжа РФ па міліаратыўным канале да сажалкі, далей па паўднёвым беразе сажалкі да месца ўпадзенняракі Нівенкі, далей па рацэ да ўпадзення ў раку Машну, далей па рацэ Машна да перасячэння з палявой дарогай, далей па дарозе, якая праходзіць праз Чарнаручча да вёскі Баравая.

Усходняя мяжа: ад вёскі Баравая па аўтадарозе да скрыжавання з дарогай Віцебск-мяжа РФ, далей па дарозе да вёскі Пронскае, далей ад вёскі па аўтадарозе ў кірунку вёскі Пушкі да скрыжавання з лініяй электраперадачаў.

Паўднёвая мяжа: па лініі элетраперадачаў да вёскі Нізы.

Заходняя мяжа: ад вёскі Нізы па аўтадарозе, якая праходзіць праз вёскі Буі, Слабада, Дуброўка да аўтадарогі Віцебск-мяжа РФ.

Зона вакол Оршы. Паўночная мяжа: ад чыгуначнай станцыі Мажэеўка па грунтовай дарозе да вёскі Андрэеўшчына.

Усходняя мяжа: ад вёскі Андрэеўшчына па трасе Е95 да скрыжавання з дарогай Ларынаўка-Шугайлава, далей па гэтай дарозе да вёскі Ларынаўка, далей па дарозе, якая праходзіць праз Загарадную да аўтадарогі Крычаў-Орша, далей па гэтай дарозе да дарогі "Пад'езд да Оршы ад аўтадарогі Е95", далей па гэтай дарозе да вёскі Панізоўе.

Паўднёвая мяжа: ад дарогі Е95 да дарогі, якая праходзіць праз Красную Харкаўку да ракі Днепр, далей па аўтадарозе, якая праходзіць праз вёску Навасёлкі да дарогі Орша-Коханава праз вёску Ляўкова да дарогі Віцебск-Сянно-Талачын.

Заходняя мяжа: ад дарогі Орша-Коханава-Абольцы праз вёску Ляўкова да дарогі Віцебск-Сянно-Талачын па грунтовай дарозе да Барані, далей па аўтадарозе ад чыгуначнай станцыі Хорабрава, далей па чыгунцы да прыпынку Васькоўшчызна, далей па дарозе, якая праходзіць праз Новае Хорабрава, Пішчалава да станцыі Мажэеўка.

Зона вакол Сянно. Паўночная мяжа: ад дарогі Багушэўск-Сянно-Лепель па дарозе, якая праходзіць праз Тухінку, Турава да возера Сененскае, далей праз возера да вёскі Свабоднае.

Усходняя: ад вёскі Свабоднае па ручаю да вёскі Казлоўка.

Паўднёвая мяжа: ад вёскі Казлоўка па палявой дарозе да перасячэння з газаправодам.

Заходняя мяжа: ад кропкі перасячэння па палявой дарозе з газаправодам у заходнім кірунку па газаправоду да перасячэння з дарогай Сянно-Пламя, далей па гэтай дарозе да вёскі Асінаўка, далей па палявой дарозе да скрыжавання з дарогай Багушэўск-Сянно.

Зона вакол Талачына. Паўночная мяжа: ад вёскі Мураўнічы па меліаратыўным канале да дарогі М1, далей па дарозе да перасячэння з ракой Малінаўкай.

Усходняя мяжа: па рацэ Малінаўка да перасячэння з дарогай Талачын-Крупкі, далей па гэтай дарозе да паварота на вёску Валковічы, далей па дарозе, якая праходзіць праз вёскі Лунная, Зялёная, да перасячэння з ракой Друць, далей па ўказанай рацэ да вёскі Гірымшчына.

Паўднёвая мяжа: ад вёскі Гірымшчына па лініі электраперадачаў, якая праходзіць Красную Горку да чыгуначнай дарогі, далей па чыгунцы да перасячэння з аўтадарогай Коласава-Маціева, далей па гэтай дарозе да скрыжавання з дарогай Талачын-Крупкі.

Заходняя мяжа: ад дарогі Талачын-Крупкі па дарозе, якая праходзіць праз вёскі Моціева, Прудзец, Жолна да вёскі Муранавічы.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Новыя межы палявання

Аблвыканкам удакладніў межы зонаў, забароненых для палявання

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение