00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Орша, Эканоміка

Частку зарплаты ручнікамі

03.12.2017 19:16

5032 прагляду, 3 каментара

Жыхарка Оршы ў эфіры тэлебачання паскардзілася на зарплату абрусамі і ручнікамі.

Ужо даўно, у прыватнасці, Аршанскі ільнокамбінат выплочвае некаторым работнікам заробак уласнай прадукцыяй. Нядаўна мы пісалі пра тое, што і на мясакамбінаце людзі атрымоўваюць долю заробкаў "натурай". Жыхарка Оршы, якая назвалася Ірынай, у праграме "Открытый разговор" на "Сталічным тэлебачанні" закранула гэтую тэму і задала адпаведнае пытанне:

"Працую на прадпрыемстве лёгкай прамысловасці, частка зарплаты выплачваюць таварамі. Выдаюць ручнікі, абрусы, прасціны. А яны мне не патрэбныя. Што рабіць?"

На пытанне аршанкі адказваў Кірыл Азаранка, галоўны прававы інспектар працы Менскай абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу:

Замена заработнай платы не можа ажыццяўляцца без згоды з натуральнай аплатай. У дадзеным выпадку, працаўніца павінна сказаць, што яна не хоча атрымліваць натуральнай прадукцыяй заработную плату. І наймальнік не мае права прымусіць яе.

Вядучая СТБ Ілона Валынец удакладніла "ўмовы" ў госця:

Калі гэта — камбінат, завод. Ўсім так плацяць і мне так плацяць...

Кірыл Азаранка:

Лагічнае пытанне. Але, калі чалавек задумаўся, што ён хоча абараніць сябе, то, у дадзеным выпадку, калі ён ужо прыняў гэтае рашэнне, трэба выкарыстоўваць усе магчымасці для абароны сваіх інтарэсаў. Калі ён не хоча абараняць інтарэсы, наступны крок будзе з боку наймальніка — абмежаваць яго яшчэ ў якім-небудзь працоўным праве.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Частку зарплаты ручнікамі

Жыхарка Оршы ў эфіры тэлебачання паскардзілася на зарплату абрусамі і ручнікамі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение