Два аршанскія спартовыя клубы, якія на дадзены момант застаюцца на рэспубліканскім узроўні — футбольная "Орша" (2 ліга чэмпіянату РБ) і валейбольны "Ўзлёт" (1 ліга РБ), не выканалі патрабаванні прэзідэнцкага ўказу № 191.
Згодна з яго асноўнымі палажэннямі, даход клуба па гульнявых відах спорту ад ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, міжнародных спартыўных арганізацый, трансферных здзелак у 2013 годзе мусіць быць у памеры не менш за 20% ад агульных яго даходаў з усіх магчымых крыніц. Гэта неабходна для атрымання падтрымкі ў 2014 годзе. Таксама не менш за 25% дзяржаўнай падтрымкі трэба адпраўляць на развіццё дзіцяча-юнацкага спорту і інфраструктуры. Найбольш паспяховы рэгіён, які здолеў выканаць указ - Віцебская вобласць, 78,6% клубаў якой працягнулі права на дзяржпадтрымку ў 2014 годзе.
Але, на жаль, "Орша" і "Узлёт" у гэты спіс не трапілі. Таксама з Віцебшчыны не выканалі ўмоваў ужо неіснуючы футбольны клуб "Полацк" і хакейны клуб "Віцебск".