Футбольная каманда "Оршы", складзеная з гульцоў 2000 і 2001 гадоў нараджэння, бліскуча выступіла на міжнародным турніры, які адбыўся ў нашым горадзе. На турніры выступалі 5 камандаў, ва ўсіх 4-х матчах юныя аршанцы святкавалі перамогі.
Спярша яны абгулялі віцебскую "Дзвіну" 2:1, затым віцебскі "Камсамолец" 6:0. Трэці тур таксама не прынёс праблем - упэўненая вікторыя над камандай з Дуброўны 7:0. У апошнім туры ва ўпартай барацьбе з расейскай "Нявой" з Ленінградскай вобласці "сіня-белыя" выйгралі 2:1.
У выніку 12 пунктаў з 12 магчымых і ўпэўненая перамога ў турніры!