Прадпрыемства "Цяплічны" доўгі час не было рэнтабельным і таму яго перадалі энэргетыкам. Сёння гэта сельскагаспадарчы філіял РУП "Віцебскэнэрга". Сказаць дакладна ці стала прадпрыемства ад гэтага рэнтабельным - не магчыма (статыстыку філіялаў асобна не публікуюць), але пачалі рэалізоўвацца некаторыя інвестыцыйныя праэкты. Агенцыя БелТА распавяла пра тое, што новенькага цяпер на прадпрыемстве. Па-першае на прадпрыемстве якое спецыялізавалася на вырошчванні і перапрацоўцы цеплалюбівай гародніны, паставіла новыя энэргазберагаючыя цяпліцы па галандскай тэхналогіі. Акрамя традыцыйных гуркоў у іх вырошчваюць салату, кроп ды іншую зеляніну. А на старых цяпліцах пачалі вырошчваць ягады: маліну, ажыну, галубіку.
Атрымаўшы першыя ўраджаі ягады, прадпрыемства задумваецца пра больш эфектыўную рэалізацыю гэтага тавару. Плануецца, што ў будучым прадпрыемства пачне прадаваць замарожаныя ягады і гароднінавыя міксы.