Аршанскі баскетбольны клуб "Сяргееў В" прайграў асноўнаму канкурэнту ў рэгулярным чэмпіянаце ВітАНБЛ (Віцебскай абласной непрафесійнай лігі) і страціў першы радок у табліцы. На жаль, на гульню з віцебскім "Фондам" з розных прычынаў адправіліся толькі 6 гульцоў. Гэта значыць. што Віктар Сяргееў меў толькі аднаго запаснога.
У першай чвэрці аршанцы былі слабейшымі 21:28. У наступнай чвэрці перавага "Фонда" толькі ўзрасла - 30:13. Далей 22:19 і толькі ў заключыя 10 хвілін "Сяргееў В" быў мацнейшым 25:24. Параза 78:104 і аршанцы падаюць на 3-е месца ў табліцы, маючы, праўда, адну гульню ў запасе.
"Фонд" пасля 13 гульняў мае 24 балы, "Пайкс" у 12 набраў 21, у "Сяргеева В" такія ж паказчыкі. Яшчэ адна аршанская каманда СДзЮШАР №2 ідзе на перадапошнім, 9-м месцы. Юнакі у 11 гульнях набралі 14 пунктаў.