СТАА "Манулі Гідраўлікс Мануфактурынг Бел" (Орша) будзе пастаўляць прадукцыю на еўрапейскія заводы карпарацый Manitou і Toyota. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар прадпрыемства Андрэй Іванюк. Аўдытарскую праверку тэхналагічных працэсаў і прадукцыі прадстаўнікі карпарацый правялі ў лістападзе. Па яе выніках было выдадзена станоўчае заключэнне, а аршанскае прадпрыемства атрымала сертыфікат ухвалы на пастаўку сваіх вырабаў еўрапейскім заводам Manitou і Toyota.
Ёмістасць гэтага кірунку Андрэй Іванюк ацэньвае ў памеры каля 10% экспарту. Кіраўнік лічыць 2017 год для прадпрыемства ўдалым. Аб'ём вытворчасці за студзень-лістапад павялічыўся на 35% у параўнанні з аналагічным узроўнем мінулага года. Шмат у чым гэтаму спрыяў запуск у першым квартале двух новых вытворчых участкаў: па вырабе рукавоў высокага ціску ў зборы ў прамысловых аб'ёмах і для абслугоўвання індывідуальных кліентаў. Прадукцыя "Манулі Гідраўлікс Мануфактурынг Бел" з'яўляецца імпартазамяшчальнай. На ўнутраны рынак Беларусі прыпадае каля 15% агульнага аб'ёму яе рэалізацыі. Адгрузкі за 11 месяцаў гэтага года выраслі ўдвая ў параўнанні з аналагічным узроўнем мінулага года.
Асноўныя спажыўцы — Менскі трактарны завод, "Амкадор" і "Гомсельмаш". Экспартная карта прадпрыемства ўключае больш за 10 краін блізкага і далёкага замежжа. З пачатку гэтага года дадаткова асвоены рынкі Аўстраліі, Нідэрландаў, Сінгапура і ААЭ. Аб'ём экспарту за студзень-лістапад павялічыўся на 10%. Павялічыўся і штат супрацоўнікаў сярэдняспісачная колькасць работнікаў прадпрыемства складае 117 чалавек (на 1 студзеня 2017 году - 102). "Гэта стала магчымым дзякуючы развіццю вытворчасці", — адзначыў кіраўнік.
Чатырохбаковая інвестыцыйная дамова аб стварэнні СТАА "Манулі Гідраўлікс Мануфактурынг Бел" з размяшчэннем вытворчасці ў Оршы паміж Міністэрствам прамысловасці Беларусі і заснавальнікамі (ААТ "БМЗ - кіруючая кампанія холдынгу "БМК", ААТ "Завод "Легмаш" і італьянская кампанія Manuli Rubber Industries spa, якая выступіла ў якасці замежнага інвестара) быў заключаны ў траўні 2012 года. У снежні 2013 года прадпрыемства было зарэгістравана ў якасці рэзідэнта СЭЗ "Віцебск". Запуск адзінай у Беларусі вытворчасці рукавоў высокага ціску адбыўся ў снежні 2014 года. З моманту рэгістрацыі агульны аб'ём інвестыцый у асноўны капітал склаў больш за 15 млн еўра. У цяперашні час прадпрыемства выпускае каля 60 канструкцый рукавоў высокага ціску, у тым ліку выраб 14 новых асвоены сёлета.