Тэндэр па выбары інжынернай арганізацыі па комплексным кіраванні будаўнічай дзейнасцю і выкананні функцый заказчыка з ажыццяўленнем тэхнічнага нагляду пры будаўніцтве рэпрадуктара аб'явіла адкрытае акцыянернае таварыства "Віцебскмясамалпрам".
Згодна з інфармацыяй на сайце канцэрну, прыкладны кошт дадзенага свінагадоўчага комплексу складае 60 000 000 рублёў. Фінансавацца будаўніцтва будзе за кошт крэдытаў, выдадзеных пад гарантыі Віцебскага аблвыканкама.
Таварныя рэпрадуктары ў свінагадоўлі звычайна выкарыстоўваюцца для вытворчасці маладняку пры інтэнсіўным выкарыстанні маткавага статка. Парсючкоў на комплексах такога роду вырошчваюць да масы 35-40 кілаграм і прадаюць адкормавым гаспадаркам.