Напрыканцы гэтага году ў цэнтры горада была абгароджана даволі вялікая пляцоўка на якой, як аказалася, з'явіцца першая ў Оршы двухпавярховая кавярня "Ля фантана". Паводле пашпарту аб'екту, будаўніцтва кавярні павінна быць скончана ў канцы наступнага году. Таму не дзіўна, што ўжо на мінулым тыдні пачаліся першыя работы на выдзеленай пляцоўцы. Пакуль гэта работы не настолькі значныя - на месцы ніжняга яруса кавярні (каля бальніцы) была знята плітка.
Многіх аршанцаў, дарэчы, цікавіла назва кавярні - "Ля фантана", хаця на гэтай плошчы ніколі фантану не было. Аказалася, што ў планах ёсць будаўніцтва новага 10-метравага фантану ў гэтым месцы. У яго будаўніцтве прымуць удзел і ўладальнікі пакуль не адкрытай новай кавярні.