21:00

+8

7 м/с

1003 гПа

00:00

+8

6 м/с

1004 гПа

03:00

+7

4 м/с

1004 гПа

06:00

+7

4 м/с

1004 гПа

09:00

+7

5 м/с

1004 гПа

Орша, Здарэнні

З пункту гледжання злачынцы

18.12.2017 17:44

4210 праглядаў, 1 каментар

10 год таму пад Оршай быў забіты таксіст. Як і чаму гэта адбылося распавёў адзін з удзельнікаў таго забойства

Газета адміністрацыі прэзідэнта "СБ-Беларусь сегодня" апублікавала цыкл артыкулаў пра людзей, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі. Героем апошняга апублікаванага ў гэтым цыкле артыкула стаў аршанец, які больш чым 10 гадоў таму разам з падзельнікамі забіў пад Оршай таксіста-нелегала з мэтай скрасці і прадаць яго машыну. Аўтар артыкула нагадвае, як адбывалася злачынства, а сам "герой" - Станіслаў Пакатаеў - распавядае пра тое, што было да таго і пасля. Стас быў адзіным дзіцёнкам у сям'і, у якой маці разыйшліся з бацькам і раз'ехаліся па розных гарадах. Пасля школы Стас паступіў у чыгуначную вучэльню (так у артыкуле, бачна, маецца на ўвазе аршанскі чыгуначны коледж), а пасля вучобы ў ёй патрапіў у войска. Служыў у міліцыі ў роце ганаровага каравула. Вярнуўшыся, збіраўся працягнуць службу ў сілавых структурах (дзе канкрэтна ў артыкуле ён адмыслова не сказаў), але тут умяшаўся ў справу алкаголь. У чаканні запрашэння на службу, Станіслаў адзначыў з півам дзень чыгуначніка, сеў за стырно чужой машыны і патрапіў у аварыю. У выніку ад яго запатрабавалі кампенсацыю за рамонт абодвух аўтамабіляў. І пайшло адно за адным: пасварыўся з-за аварыі з маці і сыйшоў з хаты, бацька дапамагчы адмовіўся, у сілавыя структуры яго таксама не ўзялі. Вось і пайшла паласа непрыемнасцяў, сумешчаная з яшчэ большым ужываннем алкаголю. На адной з п'янак ён і пазнаёміўся з раней судзімымі сабутэльнікамі. Так і з'явілася ідэя адбраць чужы аўтамабіль і прадаць яго ў Расіі. Пры гэтым, забойства ўладальніка аўтамабіля не планавалася, але ў целе потым было знойдзена 5 куляў. Машыну, дарэчы, прадаць так і не атрымалася. А праз некаторы час усю кампанію арыштавалі. Самога Станіслава арыштавалі ў Расіі, куды ён паехаў на заробкі.

Як вынік, 20-гадовы хлопец атрымаў тэрмін у 20 гадоў турэмнага зняволення. Сёння ён адседзеў ужо палову тэрміну, як прызнаецца сам, за гэты час ён пасівеў, разыйшоўся з дзяўчынай, якая абяццала дачакацца яго з вязніцы і стаў вельмі веруючым.

Прачытаць інтэрв'ю са Станіславам Пакатаевым цалкам можна тут.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: З пункту гледжання злачынцы

10 год таму пад Оршай быў забіты таксіст. Як і чаму гэта адбылося распавёў адзін з удзельнікаў таго забойства

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение