Крама "Еўрашоп" адкрылася ў пятніцу 15 снежня ў раёне Раніцы. Гэта частка даволі буйной сеткі крамаў, якая толькі ў зараз дайшла да Оршы. Зараз па ўсёй краіне сетка "Еўрашоп" мае больш за 25 крамаў. Асаблівасць яе ў тым, што любы тавар прадстаўлены ў краме каштуе аднолькава - 2 рублі 40 капеек. У краме можна набыць розную бытавую хімію, біжутэрыю, канцтавары, цацкі, падарункі ды іншую дробязь. У першы ж дзень адкрыцця да крамы выстраілася даволі вялікая чарга, што і не дзіўна - акрамя невялікага кошту тавараў, у краме прадстаўлены і не кепскі асартымент. Уладальнікі сеткі гарантуюць, што ў краме заўсёды будзе прадстаўлена не меньш за 3.000 найменні тавараў.
"Еўрашоп" прынес і яшчэ адну карысць у горад. Паводле сайту кампаніі, у сетку крамаў пастаянна патрабуюцца новыя работнікі, што на сёняшні дзень для горада акутальна.