Замест таго, каб упасці ў "зімовую спячку" да вясновага росту, Днепр пачаў імкліва расці. Пайшла ўжо другая палова снежня, а Днепр так і не пакрыўся ільдом. Больш за тое, цёплае надвор'е спрычынілася да таго, што ўзровень ракі на мінулым тыдні пачаў рост. Відавочны рост пачаў назірацца 15 снежня - ттады за суткі ўзровень вады падняўся на 1 сантыметар, але гэта быў толькі пачатак. 16 снежня рака вырасла яшчэ на 2 сантыметры, а 17-га, нават, на 9 сантыметраў. Найбольшы рост назіраўся 18 чысла - узровень падскочыў адразу на 28 сантыметраў і пакуль не бачна прычынаў, каб ён спыніўся.
На фотаздымках бачна, што з-за пад'ёму ракі ў зімовай вадзе, нават, аказаліся некаторыя расліны, якія раслі на беразе.